Ад Украіны на Еўрабачанне можа паехаць беларускі спявак Майкл Соўл

Ад Украіны на Еўрабачанне можа паехаць беларускі спявак Майкл Соўл

Беларускі спявак можа паехаць на Еўрабачанне-2022 ад Украіны. Выканаўца з Брэста Майкл Соўл трапіў у топ-10 фіналістаў нацыянальнага адбору суседняй краіны. 

Майкл — фіналіст беларускага адбору на "Еўрабачанне" ў 2016 і 2019 гадах. Таксама ён быў бэк-вакалістам гурта NaviBand на “Еўрабачанні-2017” у Кіеве.

Хто ў выніку прадставіць Украіну на міжнародным конкурсе, стане вядома 12 лютага.     

Беларусь была выключаная з удзелу ў "Еўрабачанні", калі хацела ў 2021 годзе паслаць на конкурс гурт "Галасы ЗМеста". Арганізатары вырашылі, што беларускі бок спрабуе палітызаваць песенны конкурс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі