"Адчуваю сябе простым украінцам". Зварот Саакашвілі аб пазбаўленні грамадзянства

Міхаіл Саакашвілі. Фота: "Корреспондент.net"
Міхаіл Саакашвілі. Фота: "Корреспондент.net"

Экс-губернатар Адэскай вобласці і колішні прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі запісаў відэазварот з нагоды пазбаўлення яго ўкраінскага грамадзянства.

"Я адчуваю сябе простым украінцам, — сказаў палітык. — Са мной сёння спрабуюць паступіць гэтак жа, як пракуроры або бюракраты робяць са звычайнымі украінцамі — плююць на іх правы".

"Я жыву ва Украіне ўжо больш за 13 гадоў, я браў удзел у трох рэвалюцыях: рэвалюцыі на граніце і двух Майдане! У мяне толькі адно грамадзянства — украінскае — і ў іх не атрымаецца мяне яго пазбавіць!", — дадаў Саакашвілі.

Зараз былы кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі знаходзіцца ў ЗША. Па некаторых звестках, у Саакашвілі ёсць амерыканскі пашпарт. У выпадку, калі гэта не так, украінскія ўлады не маюць права пазбавіць яго грамадзянства. Бо згодна з міжнароднымі нормамі, нельга пакінуць чалавека без грамадзянства наогул.

"Пазбавіць мяне грамадзянства Парашэнка вырашыў ўпотайкі — пакуль мяне няма ў краіне! Цяпер мяне хочуць прымусіць атрымаць статус бежанца. Гэтага не будзе, — катэгарычна заяўляе Міхаіл Саакашвілі. — Я не збіраюся нідзе заставацца і атрымліваць ніякай статус! Я буду дамагацца законнага права вярнуцца ва Украіну".

 

Як паведамлялася раней, Міхаіла Саакашвілі вырашана пазбавіць ўкраінскага грамадзянства. Гэта зроблена з-за прадастаўлення ілжывых звестак пры атрыманні пашпарта. У 2015 годзе Саакашвілі напісаў у анкеце на атрыманне грамадзянства, што не знаходзіцца пад следствам ні в Украіне, ні за яе межамі. Але пры гэтым ён быў завочна арыштаваны ў Грузіі.

У сваім звароце Саакашвілі называе "старыя" справы супраць яго надуманымі: "Ні адна краіна за Грузіяй гэтыя абвінавачванні не прызнала!" — і сцвярджае, што з тых часоў, як яму было прадастаўленае ўкраінскае грамадзянства, ні адной новай справы супраць яго ў Грузіі распачата не было.

З запытам з нагоды грамадзянства Міхаіла Саакашвілі звярнуўся ў пракуратуру народны дэпутат Андрэй Лазавы. Пракуратура перанакіравала запыт у міграцыйную службу, якая вынесла рашэнне не на карысць былога прэзідэнта Грузіі. Саакашвілі звяртае ўвагу на тое, што склад Камісіі па грамадзянстве быў зменены прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам літаральна два дні таму, і называе камісію марыянеткавай.

"Я прыняў украінскае грамадзянства, каб змагацца за рэформы, змагацца за паспяховаую будучыню Украіны, ад якога залежыць будучыня і маёй роднай Грузіі, — рэзюмуе Міхаіл Саакашвілі. — Для мяне грамадзянства — не пусты гук. Кожны дзень валодання пашпартам грамадзяніна Украіны я працаваў для таго, каб Украіна перамагла і стала еўрапейскай звышдзяржавай!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі