Аддамо 2 квіткі на фэст "Седьмой приход"
Вынікі падведзеныя.
10-11 жніўня пад Магілёвам, у вёсцы Чачэвічы пройдзе open-air "Седьмой приход". На фестывалі выступяць гурты Nevma, "Блины", "АвангардШкола", Sex, Epolets, "Дай Дарогу!" і TT-34.
31 ліпеня лёс бясплатных квіткоў ад Еўрарадыё быў вызначаны пры дапамозе генератара выпадковых лічбаў.
Мы падлічылі ўсіх удзельнікаў (70 чалавек), склалі спіс і скарысталіся генератарам выпадковых лічбаў. Вуаля … на фэст задарма паедзе жыхар магілёва Кірыл Кічатаў. Віншуем!