Адгалоскі Брэкзіта: у беларускіх банках фунт упаў на 2643 рубля
У беларускім БСБ Банку курс фунта стэрлінга ўпаў на 2643 рубля — пакупка і на 849 рубля — продаж. Курс еўра знізіўся на 545 рублёў —пакупка, долар вырас на 170 рублёў — пакупка, на 370 рублёў — продаж. Польскі злоты знізіўся на 202 рублі — пакупка і на 77 — продаж.
Сёння Брытанія прагаласавала за выхад з ЕС і на гэтым фоне адбылося падзенне курсаў еўра і фунта стэрлінгаў. Фунт адносна долара знізіўся да рэкордна нізкай адзнакі з 1985 года.
Раней мільярдэр Джорж Сорас прадказаў падзенне фунта ў выніку брэкзіта на 20%: "Я чакаю, што гэта дэвальвацыя будзе больш моцнай і разбуральнай, чым падзенне на 15% у верасні 1992 года, калі мне пашчаслівілася атрымаць істотны прыбытак для сваіх хэдж-фондаў за кошт Банка Англіі і брытанскага ўрада".