Адкрыты рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній з Мінска ў Рудзенск (відэа)
Гэтаму папярэднічала маштабная мадэрнізацыя інфраструктуры гэтага ўчастка Беларускай чыгункі.
Са станцыі Лошыца да станцыі Мінск-Пасажырскі праехаліся і першыя пасажыры — прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, прадстаўнікі мясцовых саветаў дэпутатаў і Беларускай чыгункі.
Паміж сталіцай і Рудзенскам будзе курсіраваць дзевяць пар цягнікоў. Гэтую адлегласць сучасныя цягнікі гарадскіх ліній пераадольваюць за 48-50 хвілін. У гэтым напрамку будзе таксама курсіраваць 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".