Адкрыўся "Славянскі базар у Віцебску-2020"
![Адкрыўся "Славянскі базар у Віцебску-2020"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000019_1594924767_398873_big.jpg.webp?itok=AS148J9v)
16 ліпеня адкрыўся "Славянскі базар у Віцебску-2020". Сёлетні Міжнародны фестываль мастацтваў ужо 29-ы. На яго адкрыццё традыцыйна прыехаў Аляксандр Лукашэнка. Ён уручаў прэміі саюзнай дзяржавы і прамаўляў перад прысутнымі. Беларускі кіраўнік называў "Славянскі базар" "сэрцам культурнага і духоўнага адзінства".
"Асабліва сёння, калі ўсе краіны і народы знаходзяцца на мяжы глабальнага геапалітычнага крызісу, перадзелу свету, для нас жыццёва важна захаваць традыцыю, якая аб'ядноўвае людзей", — гаварыў Лукашэнка.
"Славянскі базар" будзе праходзіць да 19 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
![Адкрыўся "Славянскі базар у Віцебску-2020"](/sites/default/files/paragraphs/image/000027c4f053c70f121c99432585a70017b4df583755.jpg)
БЕЛТА