Адкуль у падлетках бярэцца нянавісць да бацькоў — каментарый псіхатэрапеўта

Фота: pixabay.com
Фота: pixabay.com

У трагедыі ў сям'і Цімашковых, дзе 14-гадовы сын напаў на бацьку з нажом, па-ранейшаму няма яснасці. Следчы камітэт абмежаваўся скупым прэс-рэлізам, у якім распавёў, што падлетак не знаходзіўся ў стане афекту, а канфлікт паміж ім і бацькам доўжыўся некалькі гадоў. Еўрарадыё папрасіла псіхатэрапеўта Алену Гурыну распавесці, чаму дзеці нападаюць на бацькоў, як не дапусціць гэтага і што здараецца з дзіцём, калі агрэсію падзець няма куды.

Откуда в подростках берётся ненависть к родителям — комментарий психотерапевта

Чаму падлетак хацеў забіць бацьку?

Тут пакуль што можна толькі фантазіраваць. У першую чаргу, гэтаму падлетку відавочна паказаная псіхалагічная дапамога, кансультаванне, дыягностыка. Што ім кіруе? Трэба разбірацца з самім дзіцём. Тут, хутчэй, можна казаць пра напал нейкіх перажыванняў, якія трансфармаваліся ў нянавісць і агрэсію.

 

Як з падлетка "выходзіць" нянавісць

Калі падлетак не можа задаволіць патрэбнасць у прыняцці, увазе, цяпле і падтрымцы, гэта выклікае ў яго пачуцці адзіноты, крыўды і злосці. Пры хранічнай сітуацыі адрынутасці яны перарастаюць у пастаяннае напружанне.

Гэты эмацыйны зарад у любым выпадку куды-небудзь будзе накіраваны. Калі яго немагчыма накіраваць на суб'ект, які выклікае перажыванні, ён можа знайсці выражэнне ў асацыяльных дзеяннях: агрэсіі ў школе, бойках на вуліцах, грубасці і жорсткасці ў дачыненні да людзей і жывёл.

Больш сацыяльна прымальны варыянт — "барацьба за справядлівасць". Малады чалавек становіцца вельмі адчувальным да любых праяў несправядлівасці і імкнецца адваяваць яе не толькі для сябе, але і для навакольных. Як быццам несвядома імкнецца аднавіць справядлівасць і абараніць сябе ў мінулым.

 

Алкаголь і наркотыкі

Досыць традыцыйны спосаб зняць напружанне — гэта алкаголь і наркотыкі. Па маім вопыце працы з залежнымі людзьмі, часта цікавасць да псіхаактыўных рэчываў нараджаецца ў тым ліку з-за вялікага напружання ў сям'і падлетка. Ён проста не ведае, як з ім справіцца інакш.

Откуда в подростках берётся ненависть к родителям — комментарий психотерапевта

Псіхаактывы хутка супакойваюць, здымаюць напружанне, таму ў сітуацыях вялікага напалу пачуццяў і немагчымасці, няўмення спраўляцца з імі здаровым спосабам чалавек пачынае спраўляцца праз ўжыванне — наркатычнае або алкагольнае.

 

Псіхасаматыка і жаданне пашкодзіць сябе

Яшчэ адзін варыянт рэакцыі — калі эмацыйнае напружанне абарочваецца ўнутр сябе, на самога падлетка. Гэта можа трансфармавацца ў самапашкоджанне (парэзы свайго цела) або парушэнне харчовых паводзінаў (анарэксія/булімія), ці гульнявую залежнасць як спосаб зняць напружанне і сысці ў іншую гульнявую рэальнасць.

Таксама магчымае развіццё псіхасаматычных захворванняў: на вельмі высокае эмацыйнае напружанне можа адрэагаваць цела. Псіхасаматозы — гэта ўсё што заўгодна: і ціск, і мігрэні, і сардэчныя хваробы. Звычайна нерэалізаванае напружанне імкнецца да канчатковай рэалізацыі, паслаблення.

 

Як пазбегнуць падлеткавай агрэсіі

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 26.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі