"Адвязі нас у космас!": Boeing цяпер таксама ўмее адпраўляць астранаўтаў на МКС
Boeing Starliner
Амерыканская кампанія Boeing запусціла капсулу ў бок Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС). На борце капсулы знаходзіліся два астранаўты NASA, піша ВВС.
Гэта ўжо трэцяя спроба NASA запусціць пілатаваны касмічны карабель Boeing Starliner. Экіпаж складаецца з двух чалавек — астранаўтаў-выпрабавальнікаў Бары Ўілмара і Суніты Ўільямс. Галоўная задача старту — правесці лётныя выпрабаванні новага пілатаванага касмічнага карабля і сертыфікаваць яго да рэгулярных лётаў на МКС.
Капсула называецца "Каліпса". У час запуску пілот Starliner Ўільямс сказала: "Наперад, "Каліпса"! Адвязі нас у космас і назад".
Ужо заўтра капсула павінна будзе прыстыкавацца да МКС. Падыманне на арбіту і стыкоўка зоймуць 24 гадзіны. Плануецца, што ўся місія цалкам будзе доўжыцца крыху больш за тыдзень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.