Кітайскі зонд набраў камянёў з цёмнага боку Месяца і ляціць дадому! І гэта вау

Месяц

Месяц / unsplash

Кітайскі зонд упершыню ў гісторыі ўзяў пробу матэрыялу на зваротным баку Месяца і ляціць дадому, піша ВВС са спасылкай на кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне.

Кітай — адзіная краіна, якая змагла здзейсніць высадку на зваротным баку Месяца, прытым, ужо двойчы. Першым разам кітайскі карабель пабываў на "цёмным баку" (тая частка Месяца, якую мы ніколі не бачым з Зямлі) у 2019 годзе. Гэтым разам адмысловы зонд павінен быў не толькі прыстыкавацца да паверхні, але і ўзяць пробы грунту.

Дабрацца да зваротнага боку Месяца складана з-за глыбокіх кратараў, якімі спярэшчаная яго паверхня. Але яно таго варта. Навукоўцы ўпэўненыя, што горныя пароды і глебы на тым баку Месяца могуць моцна адрознівацца ад ужо вывучаных. Яны нават могуць дапамагчы зразумець, як фармаваліся планеты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі