Адзін з беларускіх банкаў цяпер будзе называцца іначай

БТА Банк

БТА Банк / Яндэкс Мапы

Адзін з банкаў, які працуе ў Беларусі, цяпер будзе называцца іначай. Гаворка пра казахстанскі "БТА Банк". Цяпер ён будзе называцца "Неа Банк Азія".

Інфармацыю пра пераіменаванне пацвердзіў Нацбанк.

ЗАО "БТА Банк" – беларускі банк з казахстанскім капіталам, ён працуе ў Беларусі ўжо каля 20 гадоў. Нядаўна ў ім змяніўся ўласнік. Бізнесмен з Казахстана Кенес Ракішаў прадаў банк прадпрымальніку Султану Марэнаву. Ён узначаліў савет дырэктароў банка напачатку 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі