АЕК і БАТЭ рассудзяць ізраільцяне

Матч групавога турніру Лігі Еўропы барысаўскага БАТЭ супраць грэчаскага АЕК будзе абслугоўваць ізраільская судзейская брыгада: рэферы Алан Ефет і яго асістэнты Шмуэль Штэйф, Шабтай Нахміас ды іншыя. Інспектарам прызначаны немец Дытэр Паўлі, піша "Прэсбол".

Адзначым, што на поле ў Афінах не выйдуць чатыры футбалісты асновы АЕК, у тым ліку — асноўныя абаронцы Майсторавіч і Арсэ, а трэнер каманды Душан Баевіч будзе глядзець матч з трыбун.

Яны трое былі выдаленыя падчас матчу ў Мінску 22 кастрычніка. Тады барысаўчане з цяжкасцю вырвалі перамогу ў грэкаў з лікам 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі