Афіцэра Мінабароны Польшчы абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Расіі
Акрамя яго арыштаваны таксама юрыст з падвойным грамадзянствам.
Спецслужбы Польшчы затрымалі высокапастаўленага афіцэра, якога падазраюць у шпіянажы, паведаміла міністэрства абароны краіны. Па дадзеных польскіх СМІ, гаворка можа ісці аб шпіянажы на карысць Расіі.
"Міністэрства абароны затрымала польскага афіцэра па падазрэнні ў шпіянажы на карысць замежнай выведкі на аснове доказаў, сабраных контрвыведкай", - гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што аперацыю па затрыманні меркаванага шпіёна праводзілі супрацоўнікі агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Па дадзеных телаканала TVN, ваенны быў затрыманы ў сераду ў будынку міністэрства абароны краіны.
Як паведамляе польская радыёстанцыя Zet, пад варту былі ўзятыя двое мужчын - высокапастаўлены афіцэр міністэрства абароны, а таксама юрыст з падвойным польска-расейскім грамадзянствам. Улады Польшчы пакуль не каментуюць здагадкі пра сувязь затрыманага з Расіяй і абяцаюць даць падрабязнасці пазней.