Афіцыйны Мінск паскардзіўся ў ААН на даклад ICAO пра пасадку самалёта Ryanair

Афіцыйны Мінск паскардзіўся ў ААН на даклад ICAO пра пасадку самалёта Ryanair

Афіцыйны Мінск паскардзіўся ў ААН на даклад ICAO пра пасадку самалёта Ryanair. Гэта адбылося 15 жніўня, калі пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў правёў сустрэчу з генсакратаром ААН Антоніў Гутэрышам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, дыпламат назваў непрымальнымі "палітычна ангажаваныя высновы дакладу рабочай групы Савета Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі па расследаванні інцыдэнту, звязанага з пасадкай самалёта авіякампаніі "Ryanair" у Беларусі 23 траўня 2021 г.". Рыбакоў перадаў Гутэрышу беларускую версію падзеяў.

Як паведамлялася раней, у дакладзе ICAO віна за прымусовую пасадку самалёта Ryanair ускладалася на беларускія ўлады. Са спасылкай на беларускага дыспетчара аўтары даклада казалі пра ўдзел беларускіх спецслужбаў у гэтй аперацыі. 

Беларускім уладам настолькі не спадабаўся даклад ICAO, што Лукашэнка назваў яго фальсіфікацыяй. 

Прымусовая пасадка Ryanair у Мінску ў траўні 2021-га стала прычынай для чарговага пакету санкцый супраць беларускіх уладаў. Пасля гэтага ЕС "закрыў" неба для беларускіх авіякапаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі