Лукашэнка назваў фальсіфікацыяй справаздачу ICAO па інцыдэнце з рэйсам Ryanair
Аляксандр Лукашэнка назваў фальсіфікаванай справаздачу ICAO па інцыдэнце з рэйсам Ryanair. Заява прагучала падчас інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс.
"І чаму гэтае заключэнне ICAO менавіта сёння ці ўчора з'явілася? Якое права ICAO мае накладваць санкцыі? Ці Францыя? Якое вы маеце права? Гэта права Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Дык нават рэкамендацыі такой не было", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Ён абурыўся тым, што краіны Еўрасаюза ўвялі санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва пасля гэтага інцыдэнту.
Таксама кіраўнік Беларусі згадаў Рамана Пратасевіча, якога знялі з борта самалёта Ryanair у траўні 2021-га. Па ягоных словах, Пратасевіч нібыта спакойна жыве ў сваёй краіне і не хоча на захад.
Як распавядала Еўрарадыё, у справаздачы ICAO гаворыцца, што беларускія ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair у Мінску. Дыспетчарамі пры гэтым кіраваў прадстаўнік спецслужбы. Дыспетчар запісаў на тэлефон усе ягоныя ўказанні, якія пазней прадаставіў камісіі ICAO.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.