Ахвярамі анамальнай спёкі ў Канадзе маглі стаць 486 чалавек

Ахвярамі анамальнай спёкі ў Канадзе маглі стаць 486 чалавек

Ахвярамі анамальнай спёкі ў Канадзе за апошнія пяць дзён маглі стаць 486 чалавек, паведамляе cbc.ca. Самая складаная сітуацыя ў правінцыі Брытанская Калумбія. У горадзе Літан у аўторак метэастанцыя зафіксавала рэкордную тэмпературу — 49,5 градуса цяпла.

Найбольш смерцяў зафіксавана ў Ванкуверы, Барнабі і Сурэі. Многія памерлыя былі пенсіянерамі. Паліцыя не выключае, што згаданыя амаль пяць соцень памерлых — ахвяры анамальна высокай тэмпературы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі