Airbus A-320, які прыляцеў з Мінска, зачапіў у Шарамецьеве іншы самалёт
У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева Airbus A-320, які прыляцеў з Мінска, зачапіў іншы самалёт на рулёжнай паласе, паведамляе РІА "Новости".
Самалёт, які прыляцеў з Мінска, паводле папярэдніх звестак, належыць расійскай кампаніі "Аэрафлот".
Пацярпелых пры здарэнні няма. Самалёты атрымалі нязначныя пашкоджанні.
Абставіны інцыдэнту высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.