Акцыя "Ноч расстраляных паэтаў" ахопіць дзясяткі гарадоў у свеце
Акцыя "Ноч расстраляных паэтаў" ахопіць дзясяткі гарадоў у Еўропе і Амерыцы. Іх можна знайсці на карце. Сёлета "Ноч расстраляных паэтаў" вымушана праводзіцца ў Беларусі ў новым фармаце. Гэта прапанаваў грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч. Паколькі сабрацца людзям не дазволяць і будуць затрыманні, ён заклікаў "кожнага на сваім месцы" згадаць пра нявінна забітых. Таксама ўлічваецца і складаная сітуацыя з каранавірусам.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-га ў сутарэннях мінскага НКУС былі расстраляныя больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлегенцыі, у тым ліку 22 літаратары. У памяць пра іх у апошнія гады беларусы збіраюцца ў Курапатах, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Акцыя атрымала назву "Ноч расстраляных паэтаў". Падчас яе чытаюцца іх вершы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.