"Алашкерт" і БАТЭ гуляюць 1:2, БТ не паказвае матч

"Алашкерт" і БАТЭ гуляюць 1:2, БТ не паказвае матч

"Алашкерт" і БАТЭ гуляюць 1:2 у матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.

Чэмпіён Арменіі пачаў матч з атак і ўжо на 18-й хвіліне выйшаў наперад — Ураш Ненадавіч збег ад беларускіх абаронцаў і не пакінуў Шчарбіцкаму аніякіх шансаў.

Але ўжо на 23-й хвіліне БАТЭ адказаў армянам — Міхаіл Гардзяйчук моцна і дакладна прабіў з-за межаў штрафной пляцоўкі, брамнік "Алашкерта" Бегларан відавочна не чакаў удару.

На 35-й хвіліне Гардзяйчук забіў яшчэ раз. Цяпер армянам, каб прайсці далей, трэба забіваць два мячы.

Матч "Алашкерт" — БАТЭ не паказваюць па беларускім тэлебачанні. Перамовы ішлі да апошніх гадзінаў, але спартовы тэлеканал "Беларусь 5" так і не набыў правы на трансляцыю, бо армяне папрасілі за іх 50 тысяч долараў.

Гульня ў Барысаве скончылася з лікам 1:1. Абодва галы: і ў свае, і ў чужыя вароты — забіў паўабаронца БАТЭ Аляксей Рыас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі