Калі БАТЭ выйдзе ў 3-ці раўнд Лігі чэмпіёнаў, дык згуляе з пражскай "Славіяй"

Калі БАТЭ выйдзе ў 3-ці раўнд Лігі чэмпіёнаў, дык згуляе з пражскай "Славіяй"

У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне трэцяга кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Калі БАТЭ дабярэцца да гэтай стадыі турніра, дык згуляе з пражскай "Славіяй".

Але спярша барысаўскаму клубу трэба прайсці "Алашкерт" — хатняя сустрэча з чэмпіёнам Арменіі скончылася нічыёй 1:1. Усё вырашыцца ў матчы ў адказ, які адбудзецца 18 ліпеня ў Ерыване. 

Сёлета "Славія" пасля 8-гадовага перапынку выйграла чэмпіянат Чэхіі. Каманда знаходзцца на пад'ёме. Улетку клуб узмацніўся некалькімі вядомымі гульцамі, у тым ліку колішняй зоркай піцерскага "Зеніта" партугальцам Дані, гульцом зборнай Турцыі Хамітам Алтынтопам і ўкраінцам Русланам Ротанем.

Маскоўскі ЦСКА, што трэніруе беларус Віктар Ганчарэнка, згуляе супраць грэчаскага АЕКа, а кіеўскае "Дынама" Аляксандра Хацкевіча — са швейцарскім клубам "Янг Бойз".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі