Таварыскі матч паміж "Мінскам" і "Маладзечна-2018" спынілі праз масавую бойку

ФК "Маладзечна-2018"

ФК "Маладзечна-2018" / t.me/fcmolodechno

Таварыскі матч паміж "Мінскам" і "Маладзечна-2018" спынілі праз масавую бойку. Каманды нават не сталі гуляць другі тайм.

Прычыны інцыдэнту пакуль не паведамляюцца. Афіцыйна заўлена, што матч спынены "па ўзаемнай згодзе".

Такім чынам, сустрэча скончылася пасля першага тайма з лікам 1:0 на карысць "Мінска". Гол на 45-й хвіліне забіў Джыме. Бойка завязалася якраз пасля гэтага голу.

"Мінск" выступае ў Вышняй лізе чэмпіяната Беларусі. Клас "Маладзечна-2018" пакуль ніжэйшы. Але каманда мае ўсе шансы сёлета трапіць у "вышку", бо ўпэўнена ўзначальвае табліцу ў Першай лізе. І тады сталічны клуб рэгулярна будзе сустракацца на полі з футбалістамі з Маладзечна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі