Алена Танкачова распавяла, за што яе дэпартуюць

Па словах Алены Танкачовай, у міліцыі ёй паведамілі, што яна перавышала хуткасць на сваім аўто. Згодна з нормамі закона, машына лічыцца сродкам павышанай небяспекі. Таму, палічылі міліцыянты, дзеянні Танкачовай маглі прывесці да смерці ці калецтва людзей. Гэта і стала прычынай дэпартацыі праваабаронцы з Беларусі.

Танкачова назвала рашэнне абсурдным. Па-першае, кажа яна, словы "магла б" азначаюць незавершанае дзеянне. Па-другое, няма доказаў, што яна сама кіравала аўтамабілем. Доказам служылі здымкі відэакамеры, на якіх не відаць, хто сядзіць за рулёсм аўто. Згодна з беларускім законам, штраф у такім выпадку прыходзіць уладальніку.

Праваабаронца намераная абскарджваць рашэнне ў судзе. Дарэчы, па яе словах, ёй намякнулі, што ў судзе могуць знізіць тэрмін дэпартацыі да двух гадоў, каб яна не заставалася ў Беларусі на час выбараў.

Пастанова надрукаваная на 5 старонках. На думку Танкачовай, напісаць такі тэкст за 15 хвілінаў немагчыма, таму яно было напісана загадзя. Усе хадатайніцтвы з месца працы, ад сям’і і подпісы, што збіралі людзі ў інтэрнэце, прынятыя да ўвагі не былі.

Як паведамляла Еўрарадыё, што 5 лістапада Першамайскі РУУС Мінска вырашыў дэпартаваць грамадзянку Расіі Алену Танкачову на 3 гады. Выехаць з Беларусі яна павінна на працягу месяца. 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі