Алесь Лагвінец трапіў у сур’ёзную дарожную аварыю (фота)

 Алесь Лагвінец трапіў у сур’ёзную дарожную аварыю (фота)

Намеснік старшыні руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец трапіў у сур’ёзную дарожную аварыю: яго машына вылецела ў кювет. Сам палітык не пацярпеў.

“Зляцеў у кювэт са жвіравай дарогі, перакуліўся і стаў на колы, жывы без пашкоджанняў. Машына едзе, на ёй вярнуўся ў Мінск. Дзякуй табе, Божа! Сябры, кіруйце ўважліва!” — напісаў Лагвінец на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Пра абставіны здарэння палітык распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё: "За 15 кіламетраў ад Мінска гэта адбылося. Не справіўся з кіраваннем. Зараз ужо лепш сябе адчуваю. Хачу сказаць, што варта прышпільвацца пасамі бяспекі. У аварыі я не пацярпеў моцна. Але калі ляцеў, пераварочваўся, то адчуванні былі цікавыя. Вельмі цікавыя адчуванні... Чым усё гэта скончыцца".

Лагвінец удакладніў, што быў прышпілены, і гэта ўратавала яго.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі