Аліеў прапанаваў Беларусі купляць азербайджанскую нафту праз трэйдынг

Аліеў прапанаваў Беларусі купляць азербайджанскую нафту праз трэйдынг

Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана "Socar" тэхнічна можа пастаўляць нафту ў Беларусь праз трэйдынгавыя аперацыі. Пра гэта ў кулуарах форуму ў Давосе сказаў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Па яго словах, гаворка не ідзе пра нафту з Азербайджана.

"Socar Trading пастаўляе па ўсім свеце, можа і ў Беларусь. Але гэта ўсё залежыць ад перамоў", — перадае ТАСС словы Аліева. Кіраўнік Азербайджана дадаў, што нічога ведае пра адпаведныя звароты з беларускага боку.

1 студзеня Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь: дзяржавы не дамовіліся пра ўмовы пастаўкі. З таго часу афіцыйны Мінск шукае альтэрнатыўныя крыніцы нафты і працягвае перамовы з Масквой. 

4 студзеня Беларусь заключыла кантракт на студзень на пастаўку нафты з кампаніяй Міхаіла Гуцарыева. Паведамлялася, што гэтых аб'ёмаў нашай краіне хопіць на палавінную загрузку магутнасцей НПЗ. 

Першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой паведамляў, што беларускія ўлады вядуць перамовы пра закупку нафты з Украінай, Польшчай, краінамі Балтыі, Казахстанам, Азербайджанам.

20 студзеня з'явіліся паведамленні, што Беларусь купіла 80 тысяч тон нарвежскай нафты. Паставіць яе мяркуецца праз порт Клайпеды. 21 студзеня старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў заявіў, што неўзабаве чакаецца падпісанне кантрактаў на пастаўку нафты з альтэрнатыўных Расіі крыніц.

Дарэчы, азербайджанскую нафту Беларусь купляла ў 2010-2011 гадах падчас чарговай "нафтавай вайны" з Расіяй. Тады крыніцамі паставак нафты для нашай краіны сталі Венесуэла і Азербайджан. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі