Мазырскі НПЗ у тры разы скараціў аб'ёмы вытворчасці

Мазырскі НПЗ

Мазырскі НПЗ / belchemoil.by

Мазырскі НПЗ знізіў аб'ёмы вытворчасці да 11 тысяч тон за дзень. Гэта ў тры разы менш за магчымасці вытворчых магутнасцей нафтаперапрацоўшчыка. Пра гэта паведаміла "Флагштоку" крыніца, знаёмая з сітуацыяй на прадпрыемстве.

Зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці адбылося пасля энергетычнага блэкаўта, звязанага з наступствамі ўрагану, які пранёсся над рэгіёнам 14 ліпеня 2024 года.

Па словах крыніцы, да ліпеньскага надзвычайнага здарэння аб'ёмы вытворчасці Мазырскага НПЗ складалі больш за 30 тысяч тон за дзень. Паніжаны ўзровень загрузкі плануецца на ўвесь жнівень.

У бягучым годзе гэта ўжо другі выпадак падзення загрузкі вытворчых магутнасцей МНПЗ. Першы раз гэта было звязана з правядзеннем капітальнага рамонту. Аб прычынах цяперашняга зніжэння кіраўніцтва прадпрыемства не паведамляе, зазначае выданне.

На думку спецыяліста, прычынамі зніжэння аб'ёмаў вытворчасці можа быць не толькі неабходнасць правядзення рамонту, але і эканамічная кан'юнктура. У апошні час знізілася эканамічная эфектыўнасць вытворчасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі