ААН: рэкламу нафты трэба забараніць, як калісьці забаранілі рэкламу тытуню

Нафта

Нафта / Reuters

У ААН лічаць, што варта забараніць рэкламу выкапнёвага паліва, каб выратаваць свет і спыніць змены клімату. У арганізацыі прыводзяць аналогію з забаронай на рэкламу тытуню, піша ВВС.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў вугальныя і нафтагазавыя карпарацыі "хроснымі бацькамі кліматычнага хаосу". На думку Гутэрыша, яны на працягу дзесяцігоддзяў падманвалі грамадскасць.

Дадзеныя кліматычнай службы ЕС сведчаць: кожны з апошніх 12 месяцаў усталёўваў новы глабальны тэмпературны рэкорд для гэтай пары года. Высокія тэмпературы былі выкліканыя ў асноўным антрапагенным змяненнем клімату. Хоць у гэтым годзе збольшага адказнасць за высокія тэмпературы ляжыць на кліматычным феномене Эль-Ніньё.

Дарэчы, сёлета майскія тэмпературы ў Беларусі таксама перавысілі норму. Май быў цяплейшы за звычны на 1,5 градуса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі