Алімбекава выйграла маладзёжны залік Кубка свету

Алімбекава выйграла маладзёжны залік Кубка свету

Дзінара Алімбекава ў сезоне 2020/2021 гадоў выйграла маладзёжны залік Кубка свету (U-25). Напярэдадні ў Эстэрсундзе завяршыўся фінальны этап Кубка свету па біятлоне. Алімбекава заняла другое месца ў гонцы з масавым стартам, Ганна Сола была шостай. У агульным заліку Кубка свету ў Дзінары Алімбекавай 7-е месца. У Кубку нацый Беларусь на пятым месцы.

"Для мяне выйграць маладзёжны залік — гэта значыць быць наймацнейшай [у свеце] на дадзены момант сярод моладзі, — кажа Алімбекава. — Я вельмі шчаслівая. Перад пачаткам сезону і марыць не магла, што будуць такія вынікі".

Дзінары Алімбекавай 25 гадоў. Яна нарадзілася ў Казахстане, пазней сям'я пераехала ў Беларусь. Алімбекава — алімпійская чэмпіёнка 2018 года ў жаночай эстафеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі