Аляксандр Лукашэнка на тры дні адправіцца ў Кітай
Ён наведае гэтую краіну з працоўным візітам 1-3 верасня.
1 верасня Аляксандр Лукашэнка адправіцца ў Кітайскую Народную Рэспубліку з працоўным візітам. Візіт разлічаны на тры дні — да 3 верасня. У траўні нашу краіну з такім самым візітам наведваў кіраўнік Кітая Ху Цзіньтао.
Кіраўнік Беларусі прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны. На парадзе ў Пекіне 3 верасня ў ліку замежных вайскоўцаў з 17 краін свету пройдуць і прадстаўнікі Беларусі.
Таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Кітая.
Фота: ria.ru