Аляксандр Лукашэнка наведае Пакістан
Аляксандр Лукашэнка наведае Пакістан. Візіт запланаваны на кастрычнік, ужо запланаваныя перамовы з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам.
Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, гутарка пра візіт ішла падчас сустрэчы Лукашэнкі з дзяржаўным міністрам па замежных справах, спецыяльным памочнікам пакістанскага прэм'ера Саідам Тарыкам Фатэмі.
Аляксандр Лукашэнка наведваў Пакістан з афіцыйным візітам у траўні 2015-га. Праз тры месяцы ў нашу краіну прыязджаў прэм'ер-міністр Пакістана.