Аляксандр Лукашэнка паляцеў у ЗША

Аляксандр Лукашэнка паляцеў у ЗША

У суботу, 26 верасня, Аляксандр Лукашэнка паляцеў з рабочым візітам у ЗША. Ён выступіць у Нью-Ёрку на пленарным паседжанні саміту ААН па ўстойлівым развіцці. У кіраўніка Беларусі запланаваныя сустрэчы з кіраўнікамі гэтай арганізацыі.

Напярэдадні Лукашэнка паведаміў, што ў яго на суботу запланаваная сустрэча з кіраўніцай Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард. У апошнія гады ўлады Беларусі спрабуюць атрымаць чарговы крэдыт МВФ. Аднак эксперты фонду настойваюць, што спачатку ў беларускай эканоміцы мусяць адбыцца структурныя рэформы. Зусім невыпадкова 25 верасня першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны заявіў, што ўлады Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка апублікуюць праграму структурных рэформаў на 2016-2020 гады.

Візіт Аляксандра Лукашэнкі працягнецца да 29 верасня.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі