Аляксандр Лукашэнка раптоўна паляцеў у Расію
Падчас рабочага візіта кіраўніка Беларусі запланаваны "шэраг двухбаковых і шматбаковых сустрэчаў".
Іншых падрабязнасцяў БЕЛТА не паведамляе.
Нагадаем, позна ўвечары 5 траўня Аляксандру Лукашэнку патэлефанаваў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Гаворка ішла пра "шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва". Ці абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне, невядома. Магчыма, падчас гэтай размовы Пуцін і запрасіў у Маскву Лукашэнку.
Пра нечаканую паездку кіраўніка Беларусі ў Маскву ўчора паведаміў сайт "Беларускі партызан". Адзначалася, што тэмай для абмеркавання будзе не толькі пазіцыя Лукашэнкі па Украіне, але і яго нядаўняя гучная заява наконт Еўразійскага эканамічнага саюза (гл. відэа).
Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Мядзведзевым