Аляксандр Лукашэнка распавёў сваё разуменне дэмакратыі

Аляксандр Лукашэнка распавёў сваё разуменне дэмакратыі

Дэмакратыя — гэта перш за ўсё народ, гэта дзяржава, якая робіць усё ў інтарэсах народа. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 8 кастрычніка на ўручэнні дзяржаўных узнагародаў, перадае БЕЛТА.

Асобна ён адзначыў шматдзетных маці, якія выхоўваюць дзяцей. У ліку ўзнагароджаных былі шэсць жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць па пяць дзяцей.

Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што Беларусь даўно была б квітнеючай краінай, калі б "вонкавыя ўмовы". Ён патлумачыў сваю думку так: "У нас ёсць чаму павучыцца, і я гэта кажу ўсюды на перамовах з вядучымі лідарамі дзяржаваў, калі яны мне пачынаюць намёкамі гаварыць аб нашым дзяржаўным ладзе, аб дэмакратыі, — дай бог, каб у вас было столькі дэмакратыі. Таму што дэмакратыя — гэта перш за ўсё народ, гэта дзяржава, якая робіць усё ў інтарэсах народа. Там, дзе можна нараджаць, спакойна хадзіць з дзеткамі, адчуваць сябе абароненым, дзе можна дагрукацца да ўлады. Я не хачу сказаць, што мы ўсе робім у гэтым кірунку, але дагрукацца да самых высокіх узроўняў улады ў нашай краіне можна".

"А калі яшчэ перш за ўсё паглядзець, што кожны зрабіў, а потым — улада, то абавязкова будзеш жыць нармальна", — заявіў беларускі кіраўнік.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі