Аляксандр Лукашэнка сабраўся ў Душанбэ і Сочы

Аляксандр Лукашэнка сабраўся ў Душанбэ і Сочы

На наступным тыдні ў Аляксандра Лукашэнкі намечаныя замежныя візіты. Так, у аўторак, 15 верасня, ён прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Пасяджэнне пройдзе ў Душанбэ, адзначае прэс-служба кіраўніка Беларусі.

На пасяджэнні будуць разглядацца больш за паўтара дзясятка пытанняў. У тым ліку будзе абмяркоўвацца праверка гатоўнасці воінскіх кантынгентаў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць праект Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — чальцоў АДКБ у галіне перавозак воінскіх і іншых фарміраванняў, іх рухомай маёмасці, а таксама прадукцыі ваеннага прызначэння.

Акрамя таго, будзе разгледжаны бюджэт АДКБ на 2016 год і шэраг арганізацыйных пытанняў.

А 17-18 верасня Лукашэнка наведае Сочы з працоўным візітам. Там ён прыме ўдзел у мерапрыемствах другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Чакаецца, што ў пленарным пасяджэнні форуму прымуць удзел больш за 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, рэгіёнаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнэс-супольнасцяў.

Фота: gorobzor.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі