Аляксандр Турчынаў: Расія вядзе вайну супраць Украіны

"Ідзе вайна супраць нашай краіны з боку Расійскай Федэрацыі, як на ўсходзе Украіны, так і на поўдні. Яны спрабуюць цалкам дэстабілізаваць сітуацыю", — перадае Радыё "Свабода" словы Турчынава.



Ён адзначыў, што на ўсходзе ім гэта зрабіць удалося, але патрыятычна настроеныя жыхары Адэсы аказалі ім супраціў. Турчынаў заявіў, што ў адэскіх падзеях удзельнічала шмат мясцовых правакатараў, якія арганізоўвалі бойку. Аднак усё, на яго думку, каардынавалася з аднаго цэнтра, які знаходзіцца ў Расіі.



Таксама Турчынаў заявіў, што існуе магчымасць удзелу некаторых прадстаўнікоў праваахоўных органаў у дзейнасці на баку тэрарыстаў.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі