Аляксандра Мілінкевіча выклікаюць у КДБ
Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч згодна з позвай мусіць з’явіцца ў галоўны будынак КДБ для правядзення следчых дзеянняў 2 студзеня а 9 гадзіне.
Позву, якая сёння перададзена Мілінкевічу, падпісаў следчы па асабліва важных справах следчага ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь А. Волкаў, паведамляе сайт палітыка.