Аляксандра Сасновіч згуляе з першай ракеткай свету — Наомі Осакай

Аляксандра Сасновіч згуляе з першай ракеткай свету — Наомі Осакай

На тэнісным турніры ў амерыканскім Цынцынаці паспяхова стартавала беларуска Аляксандра Сасновіч (47-ы нумар рэйтынгу WTA), інфармуе БЕЛТА. 

У 1/32 фіналу наша суайчынніца выйграла ў аўстралійскай тэнісісткі Астры Шармы (99) — 6:1, 4:6, 6:1. Гульня працягвалася 1 гадзіну 40 хвілін.

У 1/16 фіналу саперніцай Сасновіч будзе першая ракетка планеты японка Наомі Осака.

Пазней Арына Сабаленка (9) у першым раўндзе адзіночнага разраду паспабаронічае з харваткай Петрай Марціч (21).

У аўторак, 13 жніўня, Вікторыя Азаранка (40) выйдзе супраць швейцаркі Белінды Бенчыч (12).

У парным разрадзе беларуска Лідзія Марозава і славенка Катарына Срэбатнік пазмагаюцца з аўстралійска-амерыканскай парай Моніка Адамчак / Кейтлін Крысціян.

Спаборніцтвы ў Цынцынаці завершацца 18 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі