Аляксей Бага, які раней працаваў з БАТЭ, стаў галоўным трэнерам "Шахцёра"

Аляксей Бага, які раней працаваў з БАТЭ, стаў галоўным трэнерам "Шахцёра"

40-гадовы Аляксей Бага, які раней працаваў з БАТЭ, стаў галоўным трэнерам салігорскага "Шахцёра". Напярэдадні "гарнякі" развіталіся з Сяргеем Гурэнкам, які прабыў у Салігорску менш за два месяцы і не забяспечыў патрэбны вынік.

Бага ў 2018-2019 гадах быў галоўным трэнерам барысаўчан і аднойчы прывёў каманду да перамогі ў нацыянальным першынстве. Пасля ён трэніраваў "Жальгірыс", які выйграў чэмпіянат Літвы. Сёлета ў Аляксея Багі было кароткае супрацоўніцтва з казахстанскім "Актобе", пасля чаго ён быў без працы. У "Шахцёры" яму ў якасці старшага трэнера будзе дапамагаць Валерый Тарасенка.

Нядаўна "Шахцёр" прайграў БАТЭ (0:1) і саступіў лідарства ў футбольным чэмпіянаце Беларусі. Пры гэтым "гарнякі" маюць тры гульні ў запасе. Задача новага галоўнага трэнера вярнуць лідарства і прывесці каманду да чэмпіёнства. БАТЭ для Багі цяпер галоўны канкурэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі