Аляксей Протас дагнаў Канстанціна Кальцова па колькасці балаў у НХЛ
Аляксей Протас
Аляксей Протас дагнаў Канстанціна Кальцова па колькасці балаў у НХЛ. Беларускі хакеіст, які выступае за "Вашынгтон", за 119 матчаў набраў ужо 38 ачкоў. Кальцову для гэтага спатрэбілася 144 гульні.
У бягучым сезоне Протас правёў 28 матчаў, закінуў тры шайбы і зрабіў 11 асістаў. Апошні асіст здарыўся ў пераможным матчы "Вашынгтона" з "Айлендэрс" (на відэа).
Найбольш ачкоў сярод беларусаў у НХЛ набралі Міхаіл Грабоўскі (298), Андрэй Касціцын (245), Руслан Салей (220), Сяргей Касціцын (191), Уладзімір Цыплакоў (173) i Ягор Шаранговіч (125).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.