Аляксей Шадзько: У Расіі жывая музыка не ў модзе
Беларускі акцёр Маскоўскага акадэмічнага мастацкага тэатра імя Горкага
прыехаў у Беларусь на тры дні, каб заплаціць за кватэру, адведаць
матулю і бабулю, выпіць з сябрамі і паразмаўляць з Еўрарадыё
Аляксей Шадзько: “Я прыехаў не канцэрты даваць. Я прыехаў на тры дні адведаць маму і бабулю, якія тут жывуць, зрабіць страхоўкі, заплаціць за кватэру, сустрэцца з сябрамі, напіцца. Там проста няма калі гэта рабіць, нельга сабе дазволіць. Таму што нават малая лажа можа паўплываць на твой далейшы рух”.
Паводле Аляксея, уладкаваўся ён у Маскве нядрэнна: жыве на Садовым Кальцы ў пятнаццаці хвілінах хады ад тэатра:
Аляксей Шадзько: “Мы жывем там у цэнтры, на Садовым Кальцы. Да тэатра, да Цвярскога бульвара, мне 15 хвілін хады. Вядома, у мяне з’явіліся там сябры і карысныя знаёмыя. Там гэта вельмі хутка”.
Як прызнаецца Шадзько, існаваць і працаваць у Маскве нялёгка:
Аляксей Шадзько: “Там файна, так. Цяжка, аднак больш цікава. Табе не даюць расслабіцца!"
Нагадаем, Аляксей Шадзько ўвайшоў у трупу МХАТа ў верасні 2009-га года. Зараз акцёр задзейнічаны ў пяці спектаклях. У некаторых з іх ён выконвае галоўныя ролі, і, што здзіўляе Шадзько, ролі немаладых людзей з сівымі скронямі:
Аляксей Шадзько: “Я граю ў пастаноўках Розава "Яе сябры” – вельмі добры спектакль. Граю галоўную ролю алігарха ў “Кантрольным стрэле” Палякова і Гаварухіна. Такога добрага алігарха. Гэта цэнтральныя ролі. Яшчэ я заняты ў спектаклі “Руі Блаз” Гюго, таксама “На вялікай дарозе” па чэхаўскіх аповесцях.
Яшчэ ў казцы “Сіняя птушка” – у той самай, якую Станіслаўскі паставіў гадоў 110 таму, гэта фірмовы знак тэатра, гэта гонар. Перайгралі ў “Сіняй птушцы” за 100 гадоў самыя вядомыя народныя і заслужаныя акцёры. Я граю там нават дзве ролі. Граю рольку маленькую таты і дзядулі. Дарэчы, мяне ў тэатры робяць старэйшым цяпер. Раней маладзілі, а зараз наклейваюць бараду, сівізну. Дзіўна”.
Падчас прыезду ў Мінск з дапамогай сяброў і калег Уладзіміра Ткачэнкі і Ігара Леўчука Шадзько даў акустычны канцэрт у малой зале КЗ “Мінск”. Артыст спадзяецца, што ў хуткім часе пачнецца запіс новага альбома, пасля чаго адбудзецца яго прэзентацыя ў родным горадзе. Прасунуць сваю музыку ў Маскве Шадзько лічыць дарэмнай задумай, аднак адна радыёстанцыя ўсё-такі ўпадабала яго песні:
Аляксей Шадзько: “Не хачу сказаць, што я не хадзіў на розныя радыёстанцыі і не прапаноўваў усё гэта пракручваць – хадзіў! Нефармат! Праўда, здаецца, на маскоўскім “Рускім радыё” аднаму з галоўных рэдактараў настолькі ўпадабаў маю музыку, што сказаў: “Пляваць. А я буду круціць”. Там усё працуе на гэтых балонак, якія спяваюць свае дурацкія песні. Таму лезці туды проста не мае сэнсу — толькі час дарэмна змарнуеш. У Расіі жывая музыка ўвогуле не ў модзе”.
Вяртацца на Радзіму артыст пакуль не збіраецца: тут добра жыць, а працаваць лепш там. Аднак думак наконт змены нумароў аўтамабіля і тым больш грамадзянства Аляксей Шадзько не дапускае:
Аляксей Шадзько: “Я там беларускі грамадзянін усё роўна, і не збіраюся станавіцца расійскім, гэта галоўнае. То бок калі-небудзь я вядома прыеду сюды, таму што мне тут падабаецца жыць. А працаваць, вядома, лепш там”.
Фота by Tarantino