Амаль 1000 брэсцкіх таксоўцаў недаплочвалі падаткі — Дзяржкантроль
Таксі, ілюстрацыйнае фота
Амаль тысяча работнікаў брэсцкай кампаніі таксі атрымлівалі заробак "у канверце", заяўляе камітэт Дзяржкантролю. Фірма займалася перавозкай пасажыраў на тэрыторыі Брэста і Мінска.
Паведамляецца, што фірма цягам 2022-2023 гадоў хавала выручку, атрыманую ад аказання паслуг, і выплочвала з яе кіроўцам заробкі "ў канверце". Агулам заробкі так атрымалі на працягу двух гадоў больш за 950 работнікаў кампаніі, а сума выплат склала звыш 2,9 мільёна рублёў.
Дзяржкантроль налічыў, што шкода дзяржаве склала больш за 1,37 мільёна рублёў — гэтыя грошы мусілі б пайсці на падаходны падатак і на страхавыя ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
На кіраўніка кампаніі пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.