Мінскія падаткавікі ўзяліся за прыватных стаматолагаў
Стаматалогія, ілюстрацыйнае фота
Мінская падатковая інспекцыя пачне праверку недзяржаўных стаматолагаў. Аператыўны аддзел прыступіў да папярэдняга аналізу недзяржаўнага сектара гэтай сферы, заяўляюць у тг-канале сталічнай інспекцыі.
"Каб у вас не трэсліся рукі падчас прыёму пацыентаў, упраўленне вырашыла папярэдзіць аб сваіх планах загадзя", — ёрнічаюць падаткавікі.
Паведамляецца, што ведамства аналізуе працу 387 уладальнікаў ліцэнзій. Па выніках аналізу падаткавікі вызначаць арганізацыі, у дзейнасці якіх яны знойдуць "негатыўныя адхіленні". Гэтыя арганізацыі, маўляў, прааналізуюць паглыблена, а частку з іх правераць аператыўнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.