Амаль 200 чалавек змагаюцца з лясным пажарам пад Гроднам
З лясным пажарам пад Гроднам змагаюцца ўжо амаль 200 чалавек, інфармуе прэс-служба МНС.
Як распавядала Еўрарадыё, удзень 24 красавіка ратавальнікі атрымалі паведамленне, што каля прыгараднай вёскі Гожа гарыць лес. Моцны вецер спрыяў распаўсюду ляснога пажару. Пасля гэтага памежнікі былі вымушаныя перакрыць працу прапускнога пункту "Прывалка".
Па стане на 17:30 з агнём змагаюцца 130 работнікаў МНС на 14 пажарных машынах, 20 спецыялістаў лясгаса на 2 машынах, 40 вайскоўцаў на 3 машынах.
У вёсках Плябанішкі, Чарнуха і Прывалкі арганізавалі пажарныя пасты для маніторынгу сітуацыі і недапушчэння распаўсюду агню.