АМАП уварваўся ў кватэру блогера: На падлогу! Тварам уніз! (відэа)
Раніцай 30 жніўня АМАП уварваўся ў кватэру вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна. Ён вёў стрым, і цяпер усе маюць магчымасць пабачыць, як усё адбывалася. Пятрухін паспеў сказаць, што да яго ў кватэру спрабуе ўварвацца міліцыя. "Хлопцы, я ўвогуле ў шоку", — сказаў блогер. Адразу пасля гэтага з'яўляецца амапавец, які выбівае мабільны тэлефон і крычыць: "На падлогу! На зямлю! Хутка! Тварам уніз! Рукі за спіну!".
Сайт spring96.org нагадвае, што ў дачыненні Сяргея Пятрухіна распачатая крымінальная справа па артыкуле "Абраза" (ч. 2 арт. 189 КК). Блогер не ведаў, што стала падставай для яе распачацця.
Вось што бывае, калі вы беларускі блогер, які ясвячае вострасацыяльныя праблемы:
— Viasna (@viasna96) 30 августа 2018 г.
— Рабяты, да мяне ломяцца менты! Я ўвогуле ў шоку.
— На падлогу! На землю! Хутка! Тварам уніз! Рукі за спіну!
Больш тут: https://t.co/9tkAekM8mY#Свабодаслова #Viasna pic.twitter.com/nVzadRN6A5