Амапаўцы затрымалі жыхароў Оршы, якія прадавалі пісталеты (відэа)

Амапаўцы затрымалі жыхароў Оршы, якія прадавалі пісталеты (відэа)

Амапаўцы затрымалі двух беспрацоўных жыхароў Оршы, якія прадавалі пісталеты. У верасні ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці яны рэалізавалі "Берэту" і самаробны пісталет з прыстасаваннем для бясшумнай стральбы. 24 кастрычніка мужчыны прадавалі пісталет ТТ і наган, за якія атрымалі 1200 долараў. У момант здзелкі ў будынак і ўварваліся амапаўцы.

Вядома, што затрыманым 35 і 63 гады. У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу па артыкуле "незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў" (ч. 3 арт. 295 КК). Вядома, што раней адзін з іх быў асуджаны за гандаль людзьмі, інфармуе прэс-служба МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі