Амбасада Беларусі ў Турцыі пасля землятрусу не можа знайсці двух суайчыннікаў
Наступствы землятрусу ў Турцыі / Sputnik
Беларуская амбасада ў Турцыі паведаміла пра два выпадкі, калі дыпламаты пасля землятрусу не могуць звязацца з грамадзянамі нашай краіны.
"Устаноўленыя два выпадкі, калі беларусы ў Турцыі не выходзяць на сувязь. Амбасада падтрымлівае пастаянны кантакт з іх сваякамі ў Беларусі, удакладняе інфармацыю ў кампетэнтных органах Турцыі", — паведамляюць у сацсетках беларускія дыпламаты.
Учора ў СМІ пісалі пра сям'ю беларускі Аляксандры Акпінар. На сувязь не выходзілі яна, яе муж і дзіця. Пазней муж Аляксандры знайшоўся ў лякарні з паламанай нагой. Інфармацыі пра жанчыну і дзіця на ўчорашні вечар не было.
Магутныя землятрусы адбылісся ў Турцыі і Сірыі 6 лютага. Паводле папярэдніх звестак, у Турцыі загінула больш за 2900 чалавек, пацярпелі каля 16 тысяч. У Сірыі загінулі больш за 1400 чалавек.
Посольство отслеживает ситуацию по наличию белорусов среди пострадавших в результате землетрясений в.
— BelarusTurk (@BelarusTurk) February 7, 2023
Установлены 2 случая, когда белорусы вне выходят на связь. Посольство поддерживает постоянный контакт с их родственниками в, уточняет информацию в компетентных органах pic.twitter.com/5HVmxK7Dti
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.