Амбасада Германіі змяніла парадак падачы дакументаў на шэнгенскую візу

Беларускі пашпарт / polsha24.com
Беларускі пашпарт / polsha24.com

Амбасада Германіі ў Мінску памяняла парадак запісу на падачу дакументаў на шэнгенскую візу.

Цяпер не трэба адсочваць свабодныя вокны, а зарэгістравацца ў спісе чакання. Пасля гэтага з амбасады прыйдзе ліст з датай і часам запісу.

Супрацоўнікі амбасады ўдакладняюць, што на візы высокі попыт. Таму ад рэгістрацыі да атрымання даты запісу можа прайсці да чатырох тыдняў.

Новаўвядзенне датычыць толькі шэнгенскай візы. Парадак браніравання вокнаў на атрыманне нацыянальнай візы (на вызначаныя дату і час) не змяніўся.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі