Амбасада ЗША ў Мінску ўзнаўляе выдачу візаў студэнтам

Усе іншыя грамадзяне, якія не падпадаюць пад пералічаныя катэгорыі, павінны і надалей звяртацца па неіміграцыйныя візы ў амбасады Злучаных Штатаў у суседніх краінах, перадае Радыё "Свабода".

Апроч таго, амбасада мяркуе зменшыць кошт візаў для беларускіх грамадзянаў усіх катэгорыяў, незалежна ад месца падачы заявы.

Ад 16 ліпеня 2014 года ўсе грамадзяне Беларусі ў выпадку ўхвалення іх візавай заявы змогуць атрымаць гадавую шматразовую неіміграцыйную візу без дадатковай аплаты. Прычым гэтае правіла будзе дзейнічаць незалежна ад месца, куды яны звярнуліся па візу.

Змены адбыліся пасля таго, як беларускі ўрад знізіў кошт візаў для грамадзянаў ЗША.

Фота — aboutru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі