Амбасадар: Украінскі тэлеканал у Беларусі пачне трансляцыю "днямі" (відэа)
Вяшчанне ўкраінскага тэлеканала ў Беларусі пачнецца днямі, паведаміў пасол Украіны Ігар Кізім у каментары Еўрарадыё.
Па яго словах, пытанне з запускам украінскага тэлеканала зацягнулася ў сувязі са зменай аператара. Праз гэта трэба было падпісваць новы кантракт.
"Не месяцы ўжо і нават не тыдні — напэўна, усё ж такі дні. Я спадзяюся, што неўзабаве правайдар атрымае афіцыйны дазвол на трансляцыю каналу", — дадаў украінскі дыпламат.
Пра вяшчанне ўкраінскага тэлеканала на Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка дамовіліся ў снежні 2014 года. Магчыма, што праз чатыры гады гэтая дамова ўсё ж увасобіцца ў жыццё.