Амбасадараў Беларусі і Расіі ўсё ж запрасілі на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру

Нобелеўскі медаль / Shutterstock

Нобелеўскі медаль / Shutterstock / Shutterstock

Нобелеўскі фонд не пакліча амбасадараў Беларусі і Расіі на цырымонію ўручэння прэмій у Стакгольме, але ў сіле застаецца запрашэнне на ўручэнне прэміі міру ў Осла 10 снежня. Пра гэта паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Гісторыя з запрашэннем дыпламатаў Беларусі і Расіі пачынае нагадваць "Санта-Барбару". 1 верасня стала вядома, што афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі запрасілі на банкет з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій. Летась іх не запрашалі з прычыны вайны ва Украіне.

Супраць запрашэння выступіла Украіна. Супраць яго выказаліся шведскія палітыкі і палітыкі ЕС. Святлана Ціханоўская назвала такое запрашэнне кампраметацыяй поглядаў Альфрэда Нобеля і нагадала, што ў Беларусі за кратамі знаходзіцца нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі.

2 верасня, як паведамлялася, Нобелеўскі фонд адклікаў запрашэнні амбасадараў Беларусі, Расіі ды Ірана.

Высветлілася, аднак, што на цырымонію ўручэння прэміі міру дыпламатаў па-ранейшаму чакаюць. Гэтую частку арганізоўвае не шведскі, а нарвежскі бок. Арганізатары патлумачылі, што хочуць, каб амбасадары паслухалі прамовы лаўрэатаў прэміі міру.

"Камітэт жадае, каб урады кожнай краіны, афіцыйна прадстаўленай у Нарвегіі, мелі магчымасць удзельнічаць у цырымоніі ўзнагароджання і пачуць важныя пасланні лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру. Гэта датычыць не ў апошнюю чаргу краін з аўтарытарным рэжымам, якія вядуць вайну супраць іншых краін або супраць уласнага насельніцтва, супраць чаго выступаюць нашы лаўрэаты прэміі міру", — гаворыцца ў паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі