Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі працуе ў калоніі на дрэваапрацоўцы

Алесь Бяляцкі / Еўрарадыё
Алесь Бяляцкі / Еўрарадыё

Нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі працуе ў калоніі на дрэваапрацоўцы. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наталля Пінчук, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

"Па лістах настрой Алеся нельга назваць аптымістычным, хаця можа я так успрымаю... Ён спрабуе трансляваць для мяне, што быццам у яго ўсё нармальна. Але я разумею, наколькі гэта можа быць "нармальна" ў цяперашніх умовах турмаў", — кажа Наталля.

Яна згадвае сведчанні іншых вязняў, якія яшчэ да 2020 года казалі пра жорсткія ўмовы ў горацкай калоніі №9 — менавіта там адбывае тэрмін Бяляцкі. Наталля Пінчук кажа, што ў лістах Бяляцкі часам згадвае, што яго здароўе пагаршаецца: "І гэта мяне вельмі-вельмі непакоіць".

Алесь Бяляцкі — кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна". За праваабарончую дзейнасць беларускія ўлады асудзілі яго на 10 гадоў пазбаўлення волі, а Нобелеўскі камітэт узнагародзіў прэміяй міру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі