Амерыканскі фінансіст Сорас прагназуе "чорную пятніцу" для Вялікабрытаніі
Амерыканскі фінансіст Джордж Сорас прагназуе "чорную пятніцу" для Вялікабрытаніі. У выпадку, калі на рэферэндуме ў чацвер насельніцтва прагаласуе за выхад з Еўрасаюза. У артыкуле ў газеце The Guardian Сорас піша, што Вялікабрытанію без ЕС чакае невясёлая будучыня: рэзкае і хуткае падзенне фунта стэрлінга да ўзроўню еўра, збядненне большасці насельніцтва.
У той жа час фінансіст бачыць мала пазітыву і ў будучыні Еўрасаюза. Ён дапускае, што ЕС можа разваліцца з-за міграцыйнага крызісу, з-за праблем у эканоміцы Грэцыі і з-за магчымага выхаду з саюзу Вялікабрытаніі. Сорас асаблівую небяспеку бачыць у апошнім. Ён мяркуе, што і шэраг іншых краін, маючы такі прыклад, захочуць выйсці з ЕС.
Фота: Fotolia